Сказка онлайн
Мороз, Солнце и Ветер
Ишоў раз сабе адзін чалавек и судосіў на дарозі Соўнычко, Мароз і Вецер. Ото-ж-то спаткаушисе з імі, сказаў вуон ім «пахвалёны».
Ишоў раз сабе адзін чалавек и судосіў на дарозі Соўнычко, Мароз і Вецер. Ото-ж-то спаткаушисе з імі, сказаў вуон ім «пахвалёны».
— «Каму вўон аддаў пахвалёны?» Соўнычко сабе кажа — што мне, коб я не пякло; а Мароз себе кажэ, што мне, а не табе, бо вуон цябе не так боіце, як мяне. «Ото-ж-бо лжэце! Непраўда! — кажэ нарэсці Вецер:
— Той чалавек аддаў похвалёны не вам, а мне».
Пачали між сабою аж спераціся, сварыціся й оношто за чубы не пабраліся…
«Ну, калі ж так, то спытаймося яго, каму вуон аддаў пахвалёны — мне чі вам?» Даганілі таго чалавека, спыталі; аж вуон сказаў: «Ветреві».
— «А што, бач, не казаў я — што мне!»
— «Пастуой же ты! Я цябе ракару спяку! — кажа Слонцэ.
— Покеміш ты мяне». Ажно Вецер кажа: «Не буось, не спячэ; я буду веяці і охоладжаць яго».
— «Так я ж цябе, гіцлю, заморожу!» — кажа Мароз. «Не лякайсе, небоже, тогды я не буду веяці, і вуон табе нічого не зробіт, без ветру не замарозіт».